Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 сакавіка 2021, 17:01

Луўр перавёў у лічбавы фармат і размясціў на бясплатным сайце ўсю сваю калекцыю

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Луўр выпусціў анлайн-платформу з бясплатным доступам, на якой прадстаўлены ўсе мастацкія работы музея, якія складаюцца з больш як 480 тыс. экспанатаў, паведамляе CNN.

На платформе прадстаўлены творы мастацтва з калекцый васьмі аддзелаў музея, ад ісламскага мастацтва і скульптур эпохі Адраджэння да егіпецкіх старажытнасцей і карцін мастакоў з усяго свету. Арыентавацца карыстальніку дапаможа спецыяльная інтэрактыўная карта, якая дасць магчымасць даследаваць музей і яго творы, "пераходзячы" з залы ў залу.

"Упершыню любы жадаючы можа атрымаць доступ да ўсёй калекцыі работ з камп'ютара або смартфона бясплатна, незалежна ад таго, выстаўлены яны ў музеі, знаходзяцца на захоўванні або арандаваны іншымі ўстановамі", - сказаў дырэктар Луўра Жан-Люк Марцінес. "Я ўпэўнены, што гэты лічбавы кантэнт будзе яшчэ больш натхняць людзей прыходзіць у Луўр, каб асабіста азнаёміцца з калекцыямі", - дадаў ён.

З канца кастрычніка мінулага года Луўр закрыты для наведвальнікаў з-за пандэміі каранавіруса. Цяпер у музеі вядуцца даўно запланаваныя рамонтныя работы.

Паводле даных National Geographic, у 2020 годзе музей наведалі 2,7 млн чалавек, што прыкладна на 70 працэнтаў менш за сярэднія паказчыкі за папярэднія гады. Прадстаўнікі Луўра ацанілі страты музея ў 90 млн еўра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі