Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 красавіка 2022, 10:21

Латвія заявіла аб адсутнасці альтэрнатывы газу і нафты з Расіі

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Былы прэм'ер-міністр Латвіі, старшыня праўлення кампаніі Latvijas Gаze Айгар Калвіціс заявіў, што яго краіна цяпер не мае магчымасці адмовіцца ад расійскіх энергарэсурсаў, паведамляе партал RuBaltic.

Паводле яго слоў, каб адмовіцца ад нафты і газу з Расіі, Латвія павінна знайсці альтэрнатыўных пастаўшчыкоў. Аднак на гэты момант такіх няма. Ён адзначыў, што з прагматычнага боку пытання ўсё відавочна: калі няма замяшчэння расійскіх энергарэсурсаў, то і няма магчымасці ад іх адмовіцца.

Айгар Калвіціс паведаміў, што ў Latvijas Gаze пакуль няма разумення наконт таго, як і ў каго закупляць газ у бліжэйшы час.

Ён таксама адзначыў, што Латвія ўтварае адзіную гандлёвую зону з Эстоніяй і Фінляндыяй. І нават калі Рыга прыме рашэнне адмовіцца ад газу з Расіі, а Талін і Хельсінкі не, то расійскае паліва ўсё роўна будзе паступаць у Латвію - толькі праз тэрыторыю той жа Фінляндыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі