Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 мая 2020, 11:51

Колькасць заражаных COVID-19 у Расіі перавысіла 242 тыс.

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць заражаных каранавірусам новага тыпу ў Расіі за суткі павялічылася на 10028 чалавек - да 242271, паведамляе ТАСС.

Паводле даных расійскага аператыўнага штаба па барацьбе з каранавірусам, за суткі ў РФ памерлі яшчэ 96 чалавек з COVID-19, усяго з пачатку ўспышкі захворвання ў краіне памерлі 2212 інфіцыраваных каранавірусам новага тыпу (0,91 працэнта заражаных).

Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у Маскве за суткі ўзрасла на 4703 - да 126004.

У 4461 новага выяўленага пацыента (44,5 працэнта) няма сімптомаў захворвання.

Паводле апошніх даных, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у свеце вырасла да 4,26 млн, з моманту ўспышкі памерлі 292 тыс. чалавек, выздаравелі 1,49 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі