Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 студзеня 2021, 13:56

Колькасць загінулых з-за ўзрыву ў Мадрыдзе ўзрасла да чатырох

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку моцнага ўзрыву ў цэнтры Мадрыда ўзрасла да чатырох, памёр свяшчэннік, паведамляе Europapress.

Як напісала на сваёй старонцы ў Twitter архіепархія, "36-гадовы свяшчэннік Рубен Перэс Аял памёр у 1:42 (3.42 па мінскім часе. - Заўвага БЕЛТА) у чацвер пасля таго, як быў дастаўлены ў бальніцу з-за атрыманых траўмаў".

Як паведамлялася раней, узрыў адбыўся 20 студзеня ў будынку, які належыць прыходу Вірхен-дэ-ла-Палома. У ім жылі свяшчэннікі.

Прычынай здарэння стала ўцечка газу ў час рамонту газавага бойлера. Раней паведамлялася аб траіх загінулых і 11 параненых. Адзін чалавек прапаў без вестак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі