Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 сакавіка 2019, 12:44

Колькасць загінулых з-за трапічнага цыклону ў Зімбабвэ ўзрасла да 65

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых з-за трапічнага цыклону "Ідай" у правінцыі Манікаленд на ўсходзе Зімбабвэ ўзрасла да 65, паведамляе Тэлерадыёвяшчальная карпарацыя Зімбабвэ.

Выратавальныя аперацыі з удзелам ваенных прадаўжаюцца. З-за моцных дажджоў разбураны пяць мастоў, таму доступ у пацярпелыя раёны ўскладнены. Паводкі таксама выклікалі разбурэнне дамоў і перабоі з падачай электраэнергіі.

З-за цыклону "Ідай" у Мазамбіку загінулі 66 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі