Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 ліпеня 2020, 09:02

Колькасць выпадкаў заражэння новым каранавірусам у свеце перавысіла 12 млн

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць выяўленых выпадкаў заражэння каранавірусам новага тыпу ў свеце перавысіла 12 млн. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, які вядзе падлікі на аснове інфармацыі міжнародных арганізацый, федэральных і мясцовых улад.

Паведамляецца, што COVID-19 заразіліся 12 007 327 чалавек, з іх 548 799 памерлі. Лідзіруе па колькасці выяўленых выпадкаў інфіцыравання ЗША (3 051 427). На другім месцы знаходзіцца Бразілія (1 713 160). Індыя займае трэцюю пазіцыю - 742 417.

Расія знаходзіцца на чацвёртым месцы па колькасці зафіксаваных выпадкаў. Паводле звестак федэральнага аператыўнага штаба па барацьбе з каранавірусам, у Расіі зарэгістравана 700 792 выпадкі заражэння, выздаравелі 472 511 чалавек, памерлі 10 667.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі