Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 студзеня 2022, 20:00

Колькасць пацыентаў з кавідам у бальніцах ЗША ўпершыню перасягнула 100 тыс.

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 100 тыс. чалавек з каранавірусам у Злучаных Штатах змешчаны ў стацыянары, упершыню з пачатку пандэміі колькасць кавід-пацыентаў, якія адначасова знаходзяцца ў бальніцах ЗША, перасягнула шасцізначную адзнаку, паведамляе ТАСС.

Паводле апошніх даных Міністэрства аховы здароўя і сацыяльных службаў ЗША, ва ўмовах распаўсюджвання штама амікрон у амерыканскіх бальніцах з кавідам зарэгістраваны 103329 чалавек. Цяпер у аддзяленнях рэанімацыі знаходзяцца 18,5 тыс. інфіцыраваных каранавірусам - чвэрць ад усіх пацыентаў, што знаходзяцца ў палатах інтэнсіўнай тэрапіі.

Паводле даных Універсітэта Джонса Хопкінса, які праводзіць падлікі на аснове звестак федэральных і мясцовых улад, за апошнія суткі ў краіне выявілі звыш 1 млн выпадкаў выкліканага каранавірусам захворвання, што стала новым антырэкордам. Як адзначае пры гэтым агенцтва Блумберг, даныя ўніверсітэта могуць не адлюстроўваць рэальнай сітуацыі, паколькія многія амерыканцы здаюць тэсты на каранавірус дома і не паведамляюць вынікі вядучым статыстыку ведамствам.

З пачатку пандэміі ў ЗША выявілі больш за 56 млн выпадкаў заражэння каранавірусам, ад выкліканага ім захворвання памерлі звыш 820 тыс. чалавек. Краіна прадаўжае займаць першае месца ў свеце па гэтых двух паказчыках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі