Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 студзеня 2020, 09:04

Колькасць памерлых ад пнеўманіі новага тыпу ў Кітаі вырасла да 80 чалавек

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каранавірус 2019-nCoV у Кітаі выяўлены ўжо ў 2794 чалавек, а колькасць памерлых ад пнеўманіі новага тыпу вырасла да 80, паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на Нацыянальную камісію аховы здароўя КНР.

Адзначаецца, што ўлады КНР пашыраюць меры барацьбы з распаўсюджваннем новай небяспечнай пнеўманіі, якую выклікае каранавірус. З 26 студзеня забаронены гандаль дзікімі жывёламі, на ўсе жывёлагадоўчыя фермы накладзены каранцін. Акрамя таго, прыпынілі работу забаўляльныя паркі "Дыснейлэнд" у Шанхаі і Ганконгу. Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Аданам Гэбрэесус адправіўся ў Кітай, дзе плануе абмеркаваць з уладамі і экспертамі ў галіне аховы здароўя меры барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса.

Успышка выкліканай каранавірусам 2019-nCoV пнеўманіі была зафіксавана ў канцы снежня мінулага года ў вялікім кітайскім горадзе Ухані.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі