Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 жніўня 2021, 11:46

Колькасць нелегальных мігрантаў павялічваецца ў ЗША

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 200 тыс. чалавек за месяц спрабавалі перасекчы паўднёвую граніцу ЗША - гэта рэкордная колькасць з 2000 года, паведамляе ABC News са спасылкай на Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША.

Паводле даных міністэрства, у ліпені штодзённа спрабавалі перасекчы граніцу ў сярэднім 6779 мігрантаў-нелегалаў, з іх 616 дзяцей без суправаджэння. У цэлым за месяц выяўлены рэкордныя 19 тыс. непаўналетніх без суправаджэння.

Усіх нелегальных мігрантаў арыштоўваюць і накіроўваюць у турму да высвятлення неабходнай інфармацыі.

Колькасць перасячэнняў граніцы павялічваецца з кастрычніка 2020 года. У ліпені 2019 года 40 тыс. чалавек спрабавалі перасекчы граніцу, у ліпені 2020-га - каля 81 тыс., а ў 2021 -м - 188 829.

Рост нелегальнай міграцыі можа прывесці да росту захваральнасці ў краіне ў сувязі з хуткім распаўсюджваннем штама дэльта сярод неграмадзян ЗША на граніцы, лічыць міністр унутранай бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі