Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 лістапада 2018, 14:35

Колькасць ахвяр пажараў у Каліфорніі павялічылася да 48

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр прыродных пажараў у амерыканскай акрузе Б'ют на поўначы Каліфорніі павялічылася да 48 чалавек, паведамляе амерыканскі тэлеканал KSBY са спасылкай на шэрыфа акругі Коры Ханеа.

Раней паведамлялася аб 44 загінулых. Лёс амаль 200 чалавек застаецца невядомым. З зоны стыхійнага бедства эвакуіраваны каля 52 тыс. чалавек.

Паводле даных тэлеканала, пажар лакалізаваны на 35 працэнтаў. Ён знішчыў больш за 8,8 тыс. збудаванняў, з якіх 7,6 тыс. - жылыя дамы. З агнём змагаюцца больш за 5,6 тыс. пажарных, задзейнічаны сотні адзінак спецтэхнікі, а таксама верталёты, бульдозеры і аўтацыстэрны для перавозкі вады.

Пажар, якому прысвоена назва "Кэмп", стаў самым разбуральным у гісторыі Каліфорніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі