Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 мая 2021, 10:05

Колькасць ахвяр падзення кабіны фунікулёра ў Італіі ўзрасла да 14

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 14 узрасла колькасць ахвяр крушэння фунікулёра на поўначы Італіі. Стала вядома пра гібель дзіцяці ў адной з бальніц Турына. Урачы змагаюцца за жыццё яшчэ аднаго малыша, перадае тэлеканал МІР 24.

Трагедыя адбылася на канатнай дарозе, якая злучае маляўнічыя месцы: горад Стрэза на беразе возера і альпійскую гару Матароне. Кабіна абвалілася, не даехаўшы сотні метраў да вяршыні. Галоўная версія здарэння: абарваўся трос.

Надзвычайнае здарэнне адбылося на высокім схіле, у лясістай мясцовасці, і выратавальнікам было складана дабрацца да пацярпелых.

Спачуванні сем'ям загінулых выказаў прэм'ер-міністр Італіі Марыа Драгі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі