Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 кастрычніка 2021, 15:03

Кітай закрыў горад з насельніцтвам 4 млн чалавек з-за COVID-19

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Кітая закрылі на каранцін сталіцу правінцыі Ганьсу Ланьчжоу, дзе пражывае амаль 4 млн чалавек, пасля ўспышкі COVID-19, паведамляе газета The Economic Times.

Паводле даных выдання, жыхарам горада забаронена пакідаць дамы за выключэннем пільнай патрэбы. Афіцыйныя асобы ў Ланьчжоу заявілі, што перамяшчэнні жыхароў будуць строга кантралявацца.

Абмежаванні ўведзены пасля выяўлення ў Кітаі 29 новых выпадкаў інфіцыравання каранавірусам, шэсць з якіх былі зафіксаваны ў Ланьчжоу.

Як паведамляе тэлеканал NDTV, у Пекіне, дзе было зарэгістравана тры новыя выпадкі захворвання, быў абмежаваны доступ да турыстычных аб'ектаў, некалькі жылых комплексаў былі заблакіраваны, таксама жыхарам рэкамендавалася не пакідаць горад без неабходнасці. Раней на няпэўны тэрмін быў адкладзены марафон, удзельнічаць у якім павінны былі каля 30 тыс. бегуноў.

Нягледзячы на тое, што колькасць выпадкаў захворвання ў Кітаі надзвычай нізкая ў параўнанні з іншымі краінамі свету, Кітай на працягу ўсёй пандэміі прытрымліваецца стратэгіі "нулявога выпадку" заражэння. Улады ўвялі строгі пагранічны кантроль пасля таго, як вірус быў упершыню выяўлены ў краіне ў канцы 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі