Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 сакавіка 2022, 12:45

Кіраўнік Volkswagen: зацягванне ўкраінскага крызісу пагражае ўдарам па эканоміцы Еўропы

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны выканаўчы дырэктар Volkswagen Group Герберт Дзіс лічыць, што санкцыйны націск на Расію і зацягванне канфлікту ва Украіне павернецца намнога горшымі праблемамі для Еўропы. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на брытанскую газету The Financial Times.

Парушэнне міжнародных лагістычных ланцужкоў з-за падзей ва Украіне і санкцый, паводле слоў Герберта Дзіса, можа прывесці да значнага павелічэння кошту тавараў, няхваткі электраэнергіі і інфляцыі. Ён асабліва падкрэсліў апасенне, што больш за ўсё гэта можа ўдарыць у цэлым па эканоміцы Еўропы, і ў прыватнасці па Германіі. Прычым наступствы могуць быць горшыя, чым у выніку пандэміі, калі лагістыка значна пацярпела, што прывяло да няхваткі камплектуючых і крызісу паўправаднікоў.

Герберт Дзіс звярнуў увагу на рост інфляцыі ў еўразоне, што прыкметна знізіць пакупную здольнасць насельніцтва. The Financial Times адзначае: на гэты момант інфляцыя ўжо 5,8 працэнта, а ў адпаведнасці з прагнозамі на працягу года яна падскочыць да 7 працэнтаў. Газета нагадвае, што пытанне пакрыцця патрэбнасці ЕС у энергарэсурсах ужо прывяло да рознагалоссяў вакол антырасійскіх санкцый. Германія, напрыклад, не хоча далучацца да поўнай забароны на імпарт энергарэсурсаў з РФ, як робяць ЗША.

Герберт Дзіс адзначыў, што Германія традыцыйна абапіраецца на расійскую энергетыку і сыравіну. "Калі мы мінімізуем адносіны з Расіяй, а нам, магчыма, давядзецца, калі (крызіс вакол Украіны. - Заўвага ТАСС) не спыніцца, то не атрымаецца купляць дадатковыя магутнасці, і гэта можа прывесці да такога сцэнарыя, які сур'ёзна паўплывае на Еўропу і Германію", - сказаў ён.

Кіраўнік канцэрна адзначыў, што ён выступаў за максімальныя санкцыі, але цяпер, калі яны ўведзены, неабходна вярнуцца да перагавораў і дыялогу, таму што бясконцая барацьба ва Украіне не патрэбна Еўропе.

Кампанія Volkswagen, на якую ў Еўропе працуюць амаль паўмільёна чалавек, прыпыніла работу свайго завода ў РФ. На аналагічныя меры пайшлі BMW і Mercedes. У пачатку пандэміі Volkswagen спыняў завод у Германіі з-за няхваткі камплектуючых. Прычынай цяперашняга прыпынення вытворчасцей акрамя іншага называюць адсутнасць паставак камплектуючых, якія вырабляліся для Volkswagen ва Украіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі