Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 красавіка 2021, 11:41

Кіраўнік СААЗ лічыць магчымым узяць пандэмію пад кантроль у бліжэйшыя месяцы

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік СААЗ Тэдрас Гебрэесус лічыць, што ў арганізацыі ёсць усе неабходныя інструменты, каб узяць пад кантроль пандэмію на працягу некалькіх месяцаў, паведамляе РБК.

"У нас ёсць інструменты, каб узяць пад кантроль пандэмію на працягу некалькіх месяцаў , калі мы будзем прымяняць іх паслядоўна і збалансавана", - заявіў Тэдрас Гебрэесус.

Разам з тым кіраўнік СААЗ выказаў занепакоенасць тэмпамі распаўсюджвання COVID-19 сярод людзей ва ўзросце ад 25 да 59 гадоў. Тэдрас Гебрэесус таксама адзначыў, што колькасць новых выпадкаў заражэння COVID-19 па ўсім свеце павялічваецца ўжо восьмы тыдзень запар. На мінулым тыдні быў зафіксаваны рэкорд па гэтым паказчыку - больш за 5,2 млн.

18 красавіка прадстаўнік СААЗ у Расіі Меліта Вуйновіч заявіла, што з-за росту захваральнасці і смяротнасці ад каранавіруса арганізацыя ацэньвае сітуацыю з пандэміяй як трывожную. "Цяпер мы назіраем рост колькасці выпадкаў захворвання на працягу сямі тыдняў запар і рост колькасці смярцей за чатыры тыдні. Гэта трывожныя тэндэнцыі, паколькі мы прадаўжаем бачыць уплыў з'яўлення варыянтаў віруса, адмены абмежавальных мер і несправядлівага размеркавання вакцыны паміж краінамі", - сказала Меліта Вуйновіч.

Паводле даных СААЗ, агульная колькасць заражаных COVID-19 у свеце перавышае 141 млн, колькасць смяротных зыходаў перавышае 3 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі