Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 мая 2019, 20:01

Кіраўнік МЗС Украіны падае ў адстаўку

17 мая, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін напісаў заяву аб адстаўцы з пасады. Аб гэтым ён паведаміў у відэазвароце, апублікаваным на яго старонцы ў Facebook.

"Як я і абяцаў, толькі што напісаў заяву аб адстаўцы. 20 мая, у дзень інаўгурацыі, накірую яе ў Вярхоўную Раду і новаму прэзідэнту Украіны", - сказаў ён.

Павел Клімкін адзначыў, што загадзя праінфармаваў аб гэтым нядаўна выбранага прэзідэнта Украіны. "У яго павінна быць права на сваю знешнепалітычную каманду, на пабудову знешнепалітычнай стратэгіі. Але я сказаў яму, што гатовы дапамагаць там, дзе будзе трэба, і там, дзе супадаюць нашы прынцыпы і наша бачанне", - адзначыў міністр.

Ён падзякаваў усім, з кім працаваў на працягу "гэтых унікальных пяці гадоў".

Клімкін таксама паведаміў аб намеры балаціравацца ў Вярхоўную Раду Украіны. "У мяне ёсць вельмі шмат розных ідэй. Я спадзяюся іх рэалізаваць, таму іду наперад, іду ў палітыку, іду ў Вярхоўную Раду Украіны. Вядома, з той камандай, з якой я падзяляю каштоўнасці, прынцыпы, эмоцыі і бачанне. Усё астатняе - потым", - рэзюмаваў Павел Клімкін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі