Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 мая 2022, 11:56

Кіраўнік МЗС Швецыі падпісала заяўку на ўступленне ў НАТА

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік МЗС Швецыі Ан Ліндэ сёння падпісала заяўку на ўступленне краіны ў Паўночнаатлантычны альянс. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Чакаецца, што разгляд і ратыфікацыя заяўкі зойме каля года. Напярэдадні прэм'ер краіны Магдалена Андэрсан заявіла, што ўрад Швецыі прыняў афіцыйнае рашэнне аб уступленні ў НАТА. 15 мая падачу заяўкі на ўступленне ў альянс таксама падтрымала кіруючая ў краіне сацыял-дэмакратычная партыя.

Улады краіны лічаць, што ўступленне ў НАТА будзе мець станоўчыя наступствы для бяспекі Швецыі і яе народа. Акрамя таго, 15 мая аб рашэнні ўступіць у Паўночнаатлантычны альянс афіцыйна аб'явіла суседняя Фінляндыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі