ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 30 лістапада 2021
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 кастрычніка 2021, 11:20

Кіраўнік Finnair назваў пандэмію самым цяжкім крызісам у гісторыі авіяцыі

Фота з архіва
Фота з архіва

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пандэмія каранавіруса і звязаныя з ёю абмежаванні на палёты сталі самым цяжкім крызісам за стагадовую гісторыю камерцыйнай авіяцыі. Аб гэтым заявіў Топі Манер, галоўны выканаўчы дырэктар фінскай авіякампаніі Finnair, якая была створана ў 1923 годзе, паведамляе РБК.

Па выніках першага паўгоддзя 2021 года пасажырапаток Finnair, якая спецыялізуецца на палётах паміж Еўропай і Азіяй, рухнуў на 80 працэнтаў - з 2,8 млн да 600 тыс. чалавек. Выручка кампаніі скарацілася на 64,2 працэнта, да 225,4 млн еўра.

Паводле слоў Топі Манера, пандэмія стала самым складаным стрэс-тэстам для авіякампаніі Finnair і яе супрацоўнікаў. Каб выратаваць авіякампанію, давялося значна скараціць расходы. "У час пандэміі мы прынялі вельмі правільныя рашэнні па кіраванні фінансамі: істотна скарацілі расходы і палепшылі эфектыўнасць затрат", - гаворыць Топі Манер.

Кампанія скараціла затраты з дапамогай часовых мер больш як на 2 млрд еўра і яшчэ на 200 млн евўра за кошт зніжэння пастаянных артыкулаў расходаў (уключаюць затраты на арэнду нерухомай маёмасці, лізінг самалётаў і адміністрацыйныя расходы).

"Мы літаральна перавярнулі кожны камень, - расказвае кіраўнік авіякампаніі. - Напрыклад, мы скарацілі на 30 працэнтаў штаб-кватэру і змяняем структуру кіравання, робячы яе менш іерархічнай". Перавозчыку таксама давялося зменшыць офісныя плошчы на 40 працэнтаў і змяніць IT-інфраструктуру.

Кіраўнік Finnair прагназуе, што 2022 год будзе годам аднаўлення рынку авіяперавозак у цэлым і для Finnair у прыватнасці. Але ён не змог сказаць, калі кампанія вернецца да прыбытковасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі