Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 студзеня 2022, 11:41

Казахстанскія суды пасля беспарадкаў разгледзелі больш за 8 тыс. адміністрацыйных спраў

18 студзеня, Нур-Султан /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Казахстанскімі судамі разгледжана 8354 адміністрацыйныя справы, звязаныя з беспарадкамі ў студзені. Аб гэтым заявіў старшы памочнік генеральнага пракурора Казахстана Азамат Саргазін.

"Усяго судамі разгледжана 8354 адміністрацыйныя справы, звязаныя з гэтымі падзеямі. Суды і пракуроры ўлічваюць змякчаючыя акалічнасці і раскаянне вінаватых асоб. 3337 правапарушальнікаў былі толькі папярэджаны без прымянення да іх спагнанняў у выглядзе арышту або штрафу. Па 1653 справах судом прыменены штраф, цяпер 1002 асобы знаходзяцца пад арыштам", - расказаў памочнік генпракурора.

Паводле яго слоў, у мэтах змякчэння назначанага судом пакарання пракурорамі ў апеляцыйную інстанцыю ўнесена 1758 хадайніцтваў. Цяпер па іх вызвалена ўжо 676 грамадзян, для 344 грамадзян штраф заменены на папярэджанне.

Азамат Саргазін таксама паведаміў, што па цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах пачата 695 дасудовых расследаванняў, у тым ліку 44 - па актах тэрарызму, 15 - па забойствах, 6 спраў - па фактах прапаганды і закліках да захопу ўлады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі