Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 верасня 2018, 12:29

Кароткае замыканне стала прычынай пажару ў гасцініцы ў Харбіне

4 верасня, Харбін /БЕЛТА - Сіньхуа/. Прычынай пажару ў гасцініцы ў Харбіне (паўночны ўсход Кітая), у выніку якога загінулі 20 чалавек, стала кароткае замыканне. Аб гэтым паведаміла следчая група.

Паводле паведамлення, каля 4 гадзін раніцы па мясцовым часе 25 жніўня ў атэлі Beilong Hot Spring Leisure Hotel у Харбіне кароткае замыканне ў вентылятары выклікала ўзгаранне пластыкавых прадметаў дэкору, якія знаходзіліся побач. Плошча ўзгарання склала амаль 400 кв.м. Ахвярамі пажару сталі 20 чалавек, 23 пацярпелі. Асобы ўсіх ахвяр былі ўстаноўлены. У асноўным гэта пажылыя людзі, якія прыехалі ў складзе тургрупы з Пекіна на адпачынак.

Законны прадстаўнік атэля затрыманы, вядзецца расследаванне ў адносінах да двух кіраўнікоў атэля.

Таксама расследуецца магчымасць дапушчэння службовых парушэнняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі