Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 мая 2021, 12:28

Камітэт Дзярждумы РФ адобрыў узмацненне правіл выдачы ліцэнзій на зброю

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Профільны камітэт Дзярждумы РФ па бяспецы і процідзеянні карупцыі сёння рэкамендаваў ніжняй палаце парламента прыняць у першым чытанні законапраект аб дадатковых падставах для адмовы ў выдачы ліцэнзій на набыццё зброі, паведамляе ТАСС.

Законапраект уводзіць забарону выдаваць ліцэнзіі на зброю расіянам з дзвюма і больш пагашанымі судзімасцямі, а таксама асобам, якія падпалі пад адміністрацыйнае пакаранне за п'яную язду або перадачу кіравання сваім аўтамабілем нецвярозаму, ці за адмову прайсці медагляд на стан ап'янення (да заканчэння тэрміну адміністрацыйнага пакарання).

Таксама ініцыятыва прадугледжвае забарону на распаўсюджванне ў СМІ і інтэрнэце інструкцый па вырабе, пераробцы або аднаўленні агнястрэльнай зброі.

Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў тэрмінова прапрацаваць павышэнне строгасці правіл абароту зброі пасля надзвычайнага здарэння ў школе ў Казані.

11 мая ў выніку страляніны ў гімназіі нумар 175 у Казані загінулі дзевяць чалавек, у тым ліку сем дзяцей. Кіраўнік Татарстана Рустам Мініханаў заявіў, што страляніну ўчыніў 19-гадовы юнак, на яго афіцыйна зарэгістравана зброя. СК Расіі ўзбудзіў крымінальную справу па ч. 2 арт. 105 КК (забойства дзвюх і больш асоб).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі