Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 кастрычніка 2021, 15:39

Камісар СЕ па правах чалавека асудзіла ўціск бежанцаў на граніцах еўрапейскіх краін

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парушэнні правоў чалавека ўсё часцей адбываюцца ў адносінах да прасіцеляў прыстанішча на граніцах краін Савета Еўропы (СЕ), лічыць камісар СЕ па правах чалавека Дуня Міятавіч. Адпаведная заява была апублікавана сёння яе прэс-службай, паведамляе ТАСС.

"Парушэнні правоў чалавека ў адносінах да бежанцаў, прасіцеляў прыстанішча і мігрантаў на граніцах дзяржаў - членаў Савета Еўропы растуць з пагражальнай хуткасцю. Дзяржавы - члены СЕ павінны заняць пазіцыю супраць адцяснення бежанцаў на граніцах і процістаяць спробам легалізаваць гэту незаконную практыку", - заявіла Дуня Міятавіч. Камісар растлумачыла, што адцясненнем з'яўляецца ў тым ліку і адмова ў доступе да прыстанішча і выдварэнне без індывідуальных гарантый, якое часта суправаджаецца жорсткім насіллем або нават пагрозай для жыцця чалавека.

Паводле слоў Дуні Міятавіч, такая практыка ідзе ўразрэз з жэнеўскай Канвенцыяй аб статусе бежанцаў 1951 года і Еўрапейскай канвенцыяй па правах чалавека. Яна дадала, што наўмыснае парушэнне права на зварот па прыстанішча, а таксама забароны катаванняў і бесчалавечнага абыходжання разам з забаронай на калектыўныя высылкі, часцей за ўсё апраўдваецца неабходнасцю рэагаваць на "надзвычайную сітуацыю". Камісар заклікала лідараў ЕС зрабіць захады для недапушчэння такой практыкі. Еўрапейскія дзяржавы павінны прызнаць сваю сумесную адказнасць за вырашэнне сур'ёзнай праблемы правоў чалавека на кантыненце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі