Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 студзеня 2022, 16:32

Калона свабоды: жыхары Канады выйшлі на маштабную акцыю пратэсту супраць антыкавідных мер

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Канады праходзіць маштабная акцыя пратэсту, ініцыяваная канадскімі дальнабойшчыкамі, супраць антыкавідных мер, паведамляе газета Ottawa Citizen.

Удзельнікі акцыі выступаюць супраць абавязковай вакцынацыі і двухтыднёвага каранціну для ўсіх, хто вяртаецца з ЗША. У мерапрыемстве ўдзельнічюць не толькі вадзіцелі грузавікоў, але і звычайныя жыхары Атавы, а таксама іншых канадскіх гарадоў, якія выступаюць супраць каранцінных мер у краіне.

Пратэстуючыя гавораць, што гатовы заставацца ў сталіцы на працягу некалькіх месяцаў, пакуль не будуць выкананы іх патрабаванні.

Акцыя пратэсту пачалася 23 студзеня, калі з правінцыі Брытанская Калумбія ў бок Атавы выехала калона дальнабойшчыкаў, якая атрымала назву "Калона свабоды". Паступова да групы грузавікоў далучаліся дальнабойшчыкі з іншых рэгіёнаў, а таксама мясцовыя жыхары на асабістых аўтамабілях. У суботу, 29 студзеня, калона дасягнула Атавы. Сотні фур, грузавікоў і легкавых аўтамабіляў выстраіліся перад офісам прэм'ер-міністра Канады Джасціна Трудо, які з меркаванняў бяспекі пакінуў сваю рэзідэнцыю і пераехаў у іншае месца. Пры гэтым тысячы транспартных сродкаў засталіся стаяць на ўездзе ў горад.

Акцыя праходзіць мірна, аднак разам з патрабаваннем адмяніць прымусовую вакцынацыю чуваць таксама заклікі да змены ўлады. Між тым у сацыяльных сетках распаўсюдзіліся заклікі правесці канадскую версію штурму Капітолія ў ЗША. Акрамя таго, у натоўпе былі заўважаны нацысцкія сімвалы і лозунгі.

У паліцыі Атавы паведамілі, што службы правапарадку сочаць за сітуацыяй. Каб не справакаваць сутыкненні з дэманстрантамі, паліцэйскія пакуль не выпісваюць штрафы і не эвакуююць транспартныя сродкі. Між тым адзначаецца, што расходы на ахову правапарадку ў горадзе ацэньваюцца ў больш як $800 тыс. у дзень.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі