Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 жніўня 2021, 17:51

Каля 10 млн афганскіх дзяцей маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе - ААН

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) прадоўжыць аказанне ў Афганістане гуманітарнай дапамогі, у якой маюць патрэбу каля 10 млн дзяцей. Аб гэтым заявіла выканаўчы дырэктар фонду Генрыета Фор, паведамляе ТАСС.

"Наша прыхільнасць да дзяцей Афганістана з'яўляецца нязменнай і наша мэта ў тым, каб правы кожнага з іх рэалізоўваліся і абараняліся", - сказала Генрыета Фор.

"Сёння каля 10 млн дзяцей у Афганістане маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, каб выжыць. Каля 1 млн дзяцей, згодна з прагнозамі, на працягу бягучага года сутыкнуцца з голадам і могуць нават памерці, калі ім не будзе аказана медыцынская дапамога", - канстатавала прадстаўнік ЮНІСЕФ. Яна звярнула ўвагу на той факт, што, згодна з ацэнкамі, 4,2 млн юных афганцаў не наведваюць школу, у тым ліку больш за 2,2 млн дзяўчынак. Са студзеня прадстаўнікі ААН задакументавалі больш за 2 тыс. выпадкаў парушэння правоў дзяцей у краіне.

У ЮНІСЕФ прагразуюць, што патрэбнасці ў нуманітарнай дапамозе ў Афганістане ў бліжэйшыя месяцы вырастуць з-за моцнай засухі і цяжкіх наступстваў пандэміі каранавіруса. "Гэта змрочная рэальнасць, з якой сутыкаюцца афганскія дзеці, і яна застаецца такой, незалежна ад цяперашніх палітычных падзей і перамен ва ўрадзе", - лічыць Генрыета Фор.

Выканаўчы дырэктар Дзіцячага фонду ААН заклікала радыкальны рух "Талібан" і іншыя бакі канфлікту забяспечыць ЮНІСЕФ і яго партнёрам па гуманітарнай дзейнасці бяспечны, своечасовы і бесперашкодны доступ да дзяцей, якія маюць у гэтым патрэбу, дзе б яны ні знаходзіліся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі