Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 сакавіка 2020, 17:26

Кабмін Украіны пашырыў рэжым надзвычайнай сітуацыі на ўсю краіну

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кабінет міністраў Украіны з-за сітуацыі з каранавірусам пашырыў рэжым надзвычайнай сітуацыі на ўсю краіну. Адпаведнае рашэнне прынята на сённяшнім пасяджэнні ўрада, паведамляе РБК-Украіна.

Згодна з рашэннем урада, рэжым надзвычайнай сітуацыі ўводзіцца на 30 дзён - да 24 красавіка. Акрамя таго, на 30 дзён па ўсёй краіне прадаўжаецца каранцін.

Паводле слоў прэм'ер-міністра Дзяніса Шмыгаля, рэжым надзвычайнай сітуацыі могуць як прадоўжыць, так і спыніць раней за тэрмін на асобным пасяджэнні ўрада.

Згодна з апошнімі афіцыйнымі данымі, ва Украіне зафіксавана 113 выпадкаў заражэння COVID-19, чатыры чалавекі памерлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі