
27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Японія плануе пашырыць санкцыі супраць Расіі. Аб гэтым піша агенцтва РІА Навіны, спасылаючыся на заяву прэм'ер-міністра Японіі Фуміа Кісіда, якую ён зрабіў на саміце G7 у Германіі.
Як гаворыцца ў заяве прэм'ер-міністра, Японія замарозіць актывы яшчэ 70 чалавек і арганізацый. Акрамя таго, краіна забароніць экспарт у 90 структур, якія звязаны з абароннай галіной. Агенцтва піша таксама аб тым, што Токіа падтрымае забарону на імпарт расійскага золата і спыніць прадастаўленне аўдытарскіх паслуг.
Усяго з-за ваеннай аперацыі ва Украіне Японія ўвяла некалькі пакетаў санкцый супраць Расійскай Федэрацыі. Яны распаўсюджваюцца на 507 чалавек з Расіі, 253 з ЛНР і ДНР. Акрамя таго, яны датычацца больш як 200 расійскіх кампаній і арганізацый, у тым ліку і буйнейшых банкаў.-0-