Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 красавіка 2021, 10:07

Індыйскі штам каранавіруса выяўлены ў 17 краінах

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мутацыя каранавіруса B.1.617, якая ўпершыню выяўлена ў Індыі, зафіксавана ўжо як мінімум у 17 краінах. Аб гэтым заявілі ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), паведамляе Deutsche Welle.

Паводле даных СААЗ, часцей за ўсё мутацыя B.1.617 сустракаецца ў Індыі, Вялікабрытаніі, ЗША і Сінгапуры. Прамежкавыя вынікі даследаванняў паказваюць, што гэта мутацыя распаўсюджваецца хутчэй, чым іншыя варыянты SARS-CoV-2.

Тым не менш, як адзначаюць эксперты СААЗ, імкліваму распаўсюджванню каранавіруса ў Індыі садзейнічае не толькі высокая вірулентнасць індыйскага штама, але і нізкі ўзровень вакцынацыі ў краіне, а таксама халатнае стаўленне насельніцтва да выканання антыкаранавірусных правіл.

Паводле даных рэсурсу Worldometers, з пачатку распаўсюджвання каранавіруса SARS-CoV-2 інфекцыя была выяўлена больш як у 149 млн жыхароў планеты. Звыш 3 млн чалавек памерлі з пацверджаным дыягназам COVID-19. Выздаравелі больш за 127 млн пацыентаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі