Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 мая 2022, 16:20

"Газпрам" пераарыентуе "Паўночны паток - 2" на забеспячэнне рэгіёнаў Расіі

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі холдынг "Газпрам" мае намер задзейнічаць газаправод "Паўночнага патоку - 2" для транспарціроўкі газу ў паўночна-заходнія рэгіёны Расіі. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні на Telegram-канале холдынга.

У "Газпраме" адзначылі, што такое рашэнне было прынята ў сувязі з тым, што "Паўночны паток - 2" цяпер не выкарыстоўваецца. Раней на фоне падзей ва Украіне ўрад ФРГ спыніў яго сертыфікацыю.

Пры гэтым у расійскім газавым холдынгу адзначылі, што калі Германія ўсё ж пачне выкарыстоўваць "Паўночны паток - 2", у работу са стапрацэнтнай загрузкай можна будзе ўключыць толькі адну нітку газаправода. Другая нітка можа быць запушчана не раней чым у 2028 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі