Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 кастрычніка 2020, 12:36

Газ для насельніцтва Украіны ў лістападзе падаражэе на 35 працэнтаў - "Нафтагаз"

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кошт газу для бытавых спажыўцоў ва Украіне ў лістападзе павялічыцца на 35 працэнтаў. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на кампанію "Нафтагаз".

"Змяненні цэн на газ у лістападзе (павелічэнне на 35 працэнтаў) абумоўлены, у першую чаргу, сезонным фактарам і павелічэннем аптовай цаны", - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле даных кампаніі, кошт на газ у лістападзе па тарыфе "Месячны" складзе 6,33 грыўні за куб.м ($0,23) з ПДВ, кошт транспарціроўкі і размеркавання не ўлічаны. Для кліентаў, якія ў лістападзе падключаць тарыф "Гадавы", цана газу на наступныя 12 месяцаў складзе 6,45 грыўні за куб.м з ПДВ, у цану таксама не закладзены кошт транспарціроўкі і размеркавання газу.

У кастрычніку "Нафтагаз" павысіў аптовую цану на газ для вытворцаў цеплавой энергіі на 24 працэнты - да 5374 грыўні (прыкладна $190) за 1 тыс. куб.м без уліку ПДВ і расходаў на транспарціроўку газу магістральнымі і размеркавальнымі трубаправодамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі