Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 студзеня 2021, 10:53

Ford адкліча 3 млн аўтамабіляў з-за магчымых дэфектаў падушак бяспекі

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальнае ўпраўленне дарожнай бяспекі ЗША (NHTSA) запатрабавала, каб кампанія Ford Motor адклікала 3 млн аўтамабіляў з-за магчымых дэфектаў падушак бяспекі Takata, паведамляе Reuters.

Па гэтай жа прычыне павінны быць адкліканы 5,8 тыс. аўтамабіляў японскага канцэрна Mazda. NHTSA ўжо адхіліла прашэнні абодвух вытворцаў аб адмене рашэння.

У лістападзе 2020 года аўтаканцэрн General Motors ужо адклікаў 5,9 млн аўтамабіляў з-за магчымай няспраўнасці ў рабоце падушак бяспекі, вырабленых японскай кампаніяй Takata.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі