Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 сакавіка 2020, 15:25

Фондавыя біржы ЗША перажылі буйнейшы з 1987 года спад

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыканскія фондавыя біржы 12 сакавіка перажылі буйнейшы з "чорнага панядзелка" 1987 года абвал, паведамляе Deutsche Welle.

Амерыканскі прамысловы індэкс Dow Jones у пэўны момант таргоў страціў 9,99 працэнта, апусціўшыся на 2352,60 пункта. Фондавы індэкс S&P 500, які ўключае 500 самых вялікіх кампаній рынку ЗША і называецца "барометрам амерыканскай эканомікі", абваліўся на 9,51 працэнта (260,74 пункта). Паказчык электроннай біржы Nasdaq, што спецыялізуецца на акцыях высокатэхналагічных кампаній, пайшоў уніз на 9,43 працэнта (750,25 пункта).

Абвал індэксаў у Злучаных Штатах на фоне навін аб каранавірусе выклікаў ланцуговую рэакцыю на азіяцкіх фондавых рынках. Так, ключавы для Японіі індэкс Nikkei, які адлюстроўвае курсы акцый 225 вядучых кампаній краіны, праз 90 хвілін таргоў упаў на 10,06 (1867,64 пункта). Больш шырокі індэкс TOPIX знізіўся на 9,38 працэнта (124,55 пункта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі