Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 красавіка 2021, 15:40

Фінляндыя прадставіла план адмены каранавірусных абмежаванняў

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Фінляндыі абнародаваў абноўлены план паступовай адмены каранавірусных абмежаванняў. Асноўныя змяненні закрануць правядзенне масавых культурных і спартыўных мерапрыемстваў, а таксама заняткаў дзяцей і моладзі, паведамляе Ylе.

Прэм'ер-міністр краіны Санна Марын заявіла, зняцце абмежаванняў магчыма пры спрыяльным развіцці эпідэміялагічнай сітуацыі.

Міністр культуры Аніка Саарыка расказала, што ў рэгіёнах з базавай эпідэміялагічнай сітуацыяй будзе дазволена арганізацыя масавых мерапрыемстваў з удзелам менш як 50 чалавек. У канцы красавіка - у пачатку мая будуць дазволены мерапрыемствы з колькасцю ўдзельнікаў больш за 50 чалавек. Таксама Саарыка паведаміла, што ў чэрвені будзе адменена патрабаванне аб выкананні бяспечнай дыстанцыі 2 метры на мерапрыемствах, якія праводзяцца на свежым паветры. У чэрвені адкрыюцца летнія лагеры і будзе дазволена арганізацыя спартыўных спаборніцтваў для моладзі. У пачатку ліпеня плануецца дазволіць спаборніцтвы ў памяшканнях, уключаючы кантактныя віды спорту. Заняткі спортам для дарослых будуць дазволены на свежым паветры ў чэрвені-ліпені, а ў памяшканнях - не раней за жнівень.

Паводле слоў міністра ўнутраных спраў, абмежаванні, якія датычацца перасячэння граніц, будуць здымацца паступова. На першым этапе, у маі-чэрвені, пачнецца зняцце абмежаванняў пры перасячэнні граніц унутры Шэнгенскай зоны. Першымі граніцы адкрыюцца для жыхароў прыгранічных рэгіёнаў на граніцы са Швецыяй. Паслабленне будзе датычыцца рабочых паездак.

Раней урад паведаміў, што ў чэрвені спыніцца пагранкантроль на ўнутраных граніцах Шэнгенскай зоны, а ў жніўні, магчыма, будуць дазволены дзелавыя паездкі паміж Фінляндыяй і трэцімі краінамі.

На пытанне журналіста аб турыстычных паездках гэтым летам у Еўропу прэм'ер-міністр Марын адказала, што на гэты час у ЕС распрацоўваецца ўвядзенне COVID-пашпарта, з дапамогай якога магчыма было б падарожнічаць унутры Еўропы. Магчыма, гэта адбудзецца ў канцы чэрвеня. Цяпер, паводле слоў Марын, не час для падарожжаў у Еўропу, паколькі ў многіх краінах эпідэміялагічная сітуацыя зноў пагоршылася.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі