Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 мая 2020, 11:04

Еўропа змякчае каранавірусны каранцін

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Многія еўрапейскія краіны пачынаюць змякчаць каранцінныя меры, якія былі ўведзены ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса, паведамляе ТАСС.

У час нядзельнага тэлезвароту да нацыі прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан аб'явіў, што з 13 мая будзе дазволена без абмежавання займацца спортам на вуліцах, загараць, ездзіць на аўтамабілях. Прэм'ер таксама заявіў, што людзі, у якіх няма магчымасці працаваць дома, змогуць вярнуцца на свае працоўныя месцы, але ўстрымліваючыся ад паездак на грамадскім транспарце. У першую чаргу гэта датычыцца работнікаў будаўнічай галіны і прамысловасці. Борыс Джонсан дапусціў, што на наступным этапе паслабленняў з 1 чэрвеня могуць пачаць працаваць магазіны і школы, а з ліпеня - некаторыя атэлі і грамадскія месцы. Тым не менш трэба кантраляваць распаўсюджванне каранавіруса і поўнасцю адмяняць каранцінныя меры яшчэ нельга, лічыць брытанскі прэм'ер-міністр.

У Францыі з 11 мая ва ўсіх гарадах адмяняецца абавязковае выкарыстанне папяровага фармуляра або электроннага пропуску, з якімі дазвалялася пакідаць дамы на непрацяглы час. Разам з тым у тых, хто адпраўляецца на работу ў Парыжы, павінна быць уласнаручна напісаная запіска або даведка з пячаткай ад работадаўца, у якой называецца час паездкі. Гэты дакумент пасажыры грамадскага транспарту абавязаны прад'яўляць кантралёрам, у адваротным выпадку ім пагражае штраф мінімум 135 еўра. Пасажыры таксама павінны насіць маскі. Адкрываюцца ўсе магазіны і рынкі, акрамя буйных гандлёвых цэнтраў плошчай 40 тыс. кв.м і больш. Паркі і скверы ў большасці гарадоў застаюцца закрытымі. Усе кафэ і рэстараны закрыты як мінімум да чэрвеня. З 11 мая школы будуць адкрыты для настаўнікаў, якія павінны падрыхтаваць класы да вяртання вучняў. Францыя была на строгім каранціне на працягу 56 дзён, за гэты час памерла з-за каранавіруса больш за 26 тыс. чалавек.

У Нідэрландах сёння пачынаюць работу дзіцячыя сады і пачатковыя школы, адкрываюцца бібліятэкі, цырульні і салоны прыгажосці. Здымаецца забарона на заняткі бескантактнымі відамі спорту, такімі як тэніс і гольф. Пачатак наступнага этапу зняцця абмежаванняў намечаны на 1 чэрвеня, калі ў ранейшым рэжыме павінен пачаць працаваць грамадскі транспарт, адкрыюцца рэстараны, музеі, тэатры і кінатэатры. С 2 чэрвеня адкрыюцца сярэднія школы.

У многіх рэгіёнах Іспаніі з 11 мая дазволена сустракацца з сябрамі і роднымі, якія пражываюць у адной правінцыі, але нельга збірацца групамі больш за 10 чалавек. Пакуль яшчэ забаронена наведваць пажылых людзей, якія знаходзяцца ў дамах састарэлых. Гуляць і займацца спортам на вуліцы па-ранейшаму трэба ў тыя часавыя інтэрвалы, якія былі ўстаноўлены раней для розных груп асоб. Таксама ўсё яшчэ забаронена наведваць пажылых людзей, якія знаходзяцца ў дамах састарэлых. Акрамя таго, іспанцам пакуль не дазволілі выязджаць за межы правінцыі, у якой яны пражываюць. Барам кафэ і рэстаранам дазволена адкрыць тэрасы для наведвальнікаў. Адкрываюцца гандлёвыя кропкі плошчай да 400 кв.м, але з абмежаваннямі на адначасовае наведванне. Часткова могуць зноў пачаць сваю дзейнасць цэрквы, музеі, тэатры і спартыўныя залы. Атэлі будуць адкрыты, але без зон агульнага карыстання і абедзенных залаў. Паведамляецца, што пакуль гэта не закране, у прыватнасці, рэгіёны Мадрыда і Барселоны, якія пры станоўчым развіцці сітуацыі змогуць перайсці да новай фазы змякчэння каранцінных мер з 18 мая.

У Швейцарыі з сённяшняга дня пачынаюцца заняткі ў сярэдніх школах, адкрыюцца музеі, бібліятэкі, рэстараны, спартыўныя пляцоўкі, а таксама магазіны, у якіх прадаецца адзенне і абутак, буцікі модных аксесуараў.

У Чэхіі пасля працяглага перапынку адкрываюцца магазіны з гандлёвай плошчай большай за 2,5 тыс. кв.м, цырульні, салярыі, масажныя і касметычныя салоны. Зноў пачнуць работу музеі, мастацкія галерэі, тэатры і кінатэатры, дзе на спектаклях і кінасеансах змогуць прысутнічаць да 100 гледачоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі