Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 сакавіка 2020, 12:52

ЕС заклікаў прэсу дапамагчы ў барацьбе з недакладнай інфармацыяй па каранавірусе

27 сакавіка, Брусель /БЕЛТА - ТАСС/. ЕС заклікаў еўрапейскую прэсу дапамагчы ў барацьбе супраць выдуманых навін і

дэзынфармацыі аб мерах, якія Брусель прымае для барацьбы з пандэміяй захворвання, выкліканага каранавірусам. Аб гэтым заявіў кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль у чацвер увечары на брыфінгу па выніках відэаканферэнцыі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў 27 краін ЕС.

"Мы сапраўды назіраем мноства выдуманых навін і неправераных чутак. Галоўнае для нас - быць празрыстымі і сумленнымі. У дэмакратыі вельмі важна, каб прэса ў поўным а'бёме выконвала сваю ролю. Мы разлічваем на вас", - заявіў Шарль Мішэль, звяртаючыся да журналістаў.

Ён падкрэсліў, што дэзынфармацыя аб дзеяннях Бруселя ствараецца "прыватнымі асобамі, арганізацыямі і нават дзяржавамі". "Мы лічым неабходным на міжнародным узроўні стварыць стратэгію па барацьбе з распаўсюджваннем выдуманай інфармацыі ў цэлым і па каранавірусе ў прыватнасці. Мы даручылі гэта пытанне вярхоўнаму прадстаўніку (ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі. - Заўвага ТАСС) Жозэпу Барэлю", - сказаў Шарль Мішэль.

У сваю чаргу кіраўнік Еўракамісіі (ЕК) Урсула фон дэр Ляен падкрэсліла, што "дэзынфармацыя і выдуманыя навіны нікуды не знікнуць і будуць суправаджаць ЕС, таму неабходна мабілізаваць рэсурсы ЕС для барацьбы з імі на пастаяннай аснове".

У той жа час яна адзначыла, што ва ўмовах пандэміі недакладная інфармацыя часта мае маркетынгавае і камерцыйнае прызначэнне і выкарыстоўваецца ў тым ліку для рэкламавання і продажу несертыфікаванай, падробленай медыцынскай прадукцыі, сродкаў, якія нібыта дапамагаюць ад захворвання. Кіраўнік ЕК заклікала значна нарасціць намаганні па барацьбе як з рэкламай, так і з продажамі гэтага фальсіфікату, асабліва на інтэрнэт-пляцоўках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі