Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 чэрвеня 2020, 18:42

ЕС вернецца да поўнага функцыянавання Шэнгенскай зоны не пазней за канец чэрвеня

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрасаюз вернецца да поўнага функцыянавання Шэнгенскай зоны не пазней за канец чэрвеня. Аб гэтым заявіла 5 чэрвеня еўракамісар па ўнутраных справах Ільва Ёхансан па выніках пасяджэння Савета ЕС у фармаце відэаканферэнцыі, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў Ільвы Ёхансан, Еўракамісія рэкамендуе краінам - членам ЕС пачаць адкрываць знешнія граніцы супольніцтва ў пачатку ліпеня. "Мы павінны разгледзець аднаўленне паездак да пачатку ліпеня", - заявіла яна.

Еўракамісар падкрэсліла, што адкрыццё знешніх граніц павінна праводзіцца сумесна. "Нам трэба абмяркоўваць, як менавіта адкрываць знешнія граніцы. Напрыклад, ці павінны мы скласці спіс трэціх краін, якія мы адкрыем першымі", - адзначыла Ільва Ёхансан.

Паводле яе слоў, Еўракамісія правядзе кансультацыі з краінамі-членамі і абнародуе фінальную рэкамендацыю. Аднак, як падкрэсліла еўракамісар, апошняе слова па граніцах заўсёды застаецца за кожнай з краін ЕС.

Раней дзяржаўны сакратар МУС Харватыі Тэрэзія Грас паведаміла, што закрыццё знешніх граніц краін - членаў Еўрасаюза рэкамендавана прадоўжыць яшчэ на два тыдні, гэта значыць, да канца чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі