Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 снежня 2018, 09:43

ЕС адмовіў у паўторных перагаворах па Brexit

14 снежня, Брусель /БЕЛТА - ТАСС/. Аднаўленне перагавораў па пагадненні аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза (Brexit) немагчыма, але Брусель мае намер устанавіць з Вялікабрытаніяй пасля Brexit цесныя адносіны. Аб гэтым гаворыцца ў падагульняючай заяве саміту Еўрасаюза па Brexit.

"ЕС застаецца прыхільным да пагаднення і мае намер ажыццявіць яго ратыфікацыю. Аднаўленне перагавораў не абмяркоўваецца", - гаворыцца ў дакуменце.

Старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск заявіў, што Еўрасаюз гатовы пачаць абмеркаванне будучых адносін з Вялікабрытаніяй, як толькі будзе падпісана пагадненне аб Brexit.

У пагадненні застанецца ахоўны механізм, які павінен захаваць Паўночную Ірландыю ў Мытным саюзе ЕС пасля выхаду Вялікабрытаніі, каб забяспечыць празрыстасць граніцы паміж Рэспублікай Ірландыяй і Паўночнай Ірландыяй.

Еўрапейскі савет таксама чарговы раз заклікаў актывізаваць падрыхтоўку да Brexit на ўсіх узроўнях, прымаючы пад увагу ўсе магчымыя сцэнарыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі