Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 сакавіка 2019, 18:32

Два аўтобусы сутыкнуліся ў Гане, загінулі больш за 50 чалавек

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два пасажырскія аўтобусы сутыкнуліся ў Гане, загінулі больш за 50 чалавек, паведамляе партал навін Africa News.

Аварыя здарылася ў горадзе Ампома. У выніку лабавога сутыкнення адзін з аўтобусаў загарэўся. Прычына ДТЗ пакуль не ўстаноўлена.

На месцы здарэння працуюць медыкі і ратавальнікі. Вядома, што ў агульнай колькасці ў аўтобусах знаходзілася каля 100 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі