Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 красавіка 2020, 13:04

Даходы ад турызму ў свеце могуць знізіцца на $500 млрд

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Даходы ад турызму ў свеце ў гэтым годзе могуць скараціцца на $500 млрд з-за пандэміі каранавіруса. Аб гэтым у інтэрв'ю ТАСС заявіў генеральны сакратар Сусветнай турысцкай арганізацыі ААН Зураб Палалікашвілі.

Паводле яго слоў, крызіс, звязаны з пандэміяй COVID-19, рэзка і нечакана спыніў стабільны рост колькасці замежных турыстаў у свеце. Калі ў 2019 годзе колькасць падарожнікаў дасягала 1,5 млрд, то, як удакладніў кіраўнік арганізацыі, у 2020-м гэты паказчык можа знізіцца на 30 працэнтаў. "Гэта можа прывесці да скарачэння даходаў ад турызму на $500 млрд і страты мільёнаў працоўных месцаў", - падкрэсліў Зураб Палалікашвілі.

Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, на думку эксперта, больш за ўсіх пацерпіць ад рэзкага скарачэння колькасці турыстаў ва ўмовах пандэміі.

Паводле слоў генеральнага сакратара, пакуль складана прадказаць, якія наступствы будзе мець пандэмія для турызму ў маючы адбыцца летні сезон. "Несумненна, колькасць турыстаў значна знізіцца ў параўнанні з паказчыкамі папярэдніх гадоў, - удакладніў ён. - Як толькі сітуацыя стане бяспечнай, неабходна будзе з належнай адказнасцю зняць абмежаванні на падарожжы, каб супольнасці зноў маглі адчуць шматлікія выгады, якія прыносіць турызм".

"Наступствы крызісу ўсё яшчэ можна змякчыць, калі ўрады прымуць цвёрдыя і рашучыя дзеянні для абароны працоўных месцаў у турыстычным сектары і надання яму прыярытэтнага значэння ва ўмовах па аднаўленні эканомікі, - дадаў генеральны сакратар. - Паводле даных нашага даследавання, з пачатку пандэміі 96 працэнтаў краін увялі поўныя або частковыя абмежаванні на падарожжы".

"Мы таксама павінны прызнаць, што пандэмія COVID-19 нанясе ўрон малому бізнесу", - заявіў Зураб Палалікашвілі. У турыстычным сектары 80 працэнтаў кампаній - гэта малыя і сярэднія прадпрыемствы, адзначыў кіраўнік арганізацыі. "Пандэмія ставіць пад пагрозу сродкі да існавання асобных людзей і іх сем'яў, - падкрэсліў ён. - Дапамагчы турызму зноў вярнуцца да росту - гэта задача нашай эканомікі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі