Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 жніўня 2020, 17:04

Большасць расіян падтрымала рашэнне аб шматдзённым галасаванні на выбарах

6 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Большасць расіян станоўча ўспрыняла новы федэральны закон, які дазваляе праводзіць галасаванне на выбарах не ў адзін дзень, а на працягу некалькіх. Аб гэтым сведчаць даныя апытання, праведзенага фондам "Грамадскае меркаванне", паведамляе БЕЛТА.

Вынікі сацыялагічнага даследавання паказалі, што 59 працэнтаў расіян цалкам падтрымалі новаўвядзенне. У якасці асноўных станоўчых момантаў прыхільнікі гэтага рашэння называюць зручнасць для выбаршчыкаў, магчымасць павысіць яўку і даць больш часу абдумаць сваё рашэнне.

30 працэнтаў расіян выказалі супрацьлеглае стаўленне да новага спосабу правядзення галасавання. На іх думку, рэжым галасавання на працягу некалькіх дзён будзе залішне зацягнутым і запатрабуе дадатковых бюджэтных затрат. 11 працэнтаў рэспандэнтаў не змаглі вызначыцца са сваім стаўленнем да ідэі галасавання на працягу некалькіх дзён.

Парламент Расіі ў ліпені прыняў закон аб праве ЦВК праводзіць на працягу трох дзён галасаванне на выбарах і рэферэндумах. Дакумент падпісаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Упершыню шматдзённую схему прымянілі ў Расіі на нядаўнім галасаванні па папраўках у Канстытуцыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі