Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 ліпеня 2021, 14:18

Больш за 30 чалавек загінулі ў час беспарадкаў у ПАР

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ПАР сама меней 32 чалавекі загінулі, больш за 210 чалавек былі арыштаваны за ўдзел у беспарадках, паведамляе тэлеканал RT France.

Як інфармуе тэлеканал, беспарадкі адбываюцца на працягу ўжо чатырох дзён. У правінцыі Квазулу-Натал пратэстуючыя заблакіравалі дарогі, яны грамяць, рабуюць і падпальваюць гандлёвыя цэнтры і магазіны. У прыгарадзе Яганэсбурга марадзёры ўварваліся ў студыю мясцовай радыёстанцыі, разграмілі яе і забралі ўсю апаратуру. Для кантролю і спынення беспарадкаў улады прыцягнулі армію.

Беспарадкі ў краіне пачаліся 8 ліпеня пасля аб'яўлення аб зняволенні былога прэзідэнта Джэйкаба Зумы.

Прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса выступіў 12 ліпеня са зваротам да нацыі і заявіў, што краіна перажыла за апошнія некалькі дзён і начэй акты грамадскага насілля, якія "рэдка сустракаліся за ўсю гісторыю нашай дэмакратыі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі