Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 жніўня 2020, 10:38

Больш за 20 млн чалавек у свеце заразіліся COVID-19

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць выяўленых выпадкаў заражэння каранавірусам новага тыпу ў свеце перавысіла 20 млн. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, які вядзе падлікі на аснове інфармацыі міжнародных арганізацый, федэральных і мясцовых улад.

Колькасць інфіцыраваных складае 20 001 019, памерлі 733 103 чалавекі, выздаравелі 12 209 074. Больш за ўсё выпадкаў заражэння (5 079 941) зафіксавана ў ЗША. Далей ідуць Бразілія (3 035 422) і Індыя (2 215 074).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі