Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 лістапада 2020, 18:00

Больш за 2 тыс. бежанцаў вяртаюцца ў Нагорны Карабах штодзень - Мінабароны РФ

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 2 тыс. бежанцаў вяртаюцца кожны дзень з Арменіі ў свае дамы ў Нагорным Карабаху. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі генерал-маёр Ігар Канашэнкаў у час брыфінгу, паведамляе ТАСС.

"Штодзень пры садзейнічанні расійскіх міратворцаў больш за 2 тыс. жыхароў Нагорнага Карабаха, якія раней пакінулі свае дамы з-за вядзення баявых дзеянняў, вяртаюцца ў месцы свайго ранейшага жыхарства", - адзначыў Ігар Канашэнкаў.

Паводле слоў генерала, усяго з 14 лістапада ў месцы ранейшага пражывання вярнуліся ўжо больш за 17 тыс. жыхароў Нагорнага Карабаха.

Таксама расійскія міратворцы аказваюць дапамогу ў аднаўленні мірнага жыцця, у тым ліку гуманітарную. Удзельнікі міратворчай аперацыі аказалі падтрымку ў аднаўленні аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры, цеплазабеспячэння, газаправода ў Сцепанакерце.

"Расійскімі сапёрамі правераны на наяўнасць выбухованебяспечных прадметаў будынкі і тэрыторыя дзвюх школ у горадзе Сцепанакерт. У іх з 1 снежня плануецца зноў пачаць вучэбны працэс", - сказаў Ігар Канашэнкаў.

Ён удакладніў, што спецыялісты Цэнтра гуманітарнага размініравання таксама ачысцілі ад неразарваных мін і снарадаў участак дарогі на паўднёвай ускраіне Сцепанакерта працягласцю большай за 1,5 км. "За суткі выяўлена 87 выбухованебяспечных прадметаў, якія вывезены на спецыяльна абсталяваны палігон і знішчаны", - сказаў прадстаўнік Мінабароны РФ.

9 лістапада прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян падпісалі сумесную заяву аб поўным спыненні ваенных дзеянняў у Нагорным Карабаху. Як паведаміў расійскі лідар, азербайджанскі і армянскі бакі спыняюцца на занятых пазіцыях, а ў рэгіёне размяшчаюцца расійскія міратворцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі