
1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША не хочуць вайны з Расіяй. Вашынгтон не будзе прама ўмешвацца ў ваенную аперацыю ва Украіне, калі на сілы НАТА не будуць нападаць. Аб гэтым заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у артыкуле для газеты The New York Times, паведамляе ТАСС.
Байдэн заявіў, што Злучаныя Штаты не шукаюць вайны паміж НАТА і Расіяй. Ён адзначыў, што да таго часу, пакуль на ЗША або іх саюзнікаў не нападаюць, Штаты не будуць прама ўключаны ў канфлікт. Гэта датычыцца як адпраўкі амерыканскіх войскаў ва Украіну, так і нападзення на расійскія ўзброеныя сілы, удакладніў амерыканскі лідар.
Прэзідэнт ЗША запэўніў, што Вашынгтон не плануе спроб змены ўлады ў Расіі. Ён заўважыў, што хоць і не згодны з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, ЗША не будуць садзейнічаць яго зняццю з пасады ў Маскве.
Байдэн таксама выказаўся наконт прымянення ядзернай зброі. Ён падкрэсліў, што ЗША не бачаць прыкмет таго, што Расія мае намер выкарыстоўваць ядзерную зброю.
Ён упэўнены, што прымяненне ядзернай зброі ў любым маштабе для ЗША і ўсіх іншых краін прывядзе да сур'ёзных наступстваў.-0-