Сцяг Чацвер, 22 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 снежня 2025, 15:20

Аўтобус з беларусамі трапіў у ДТЗ у Польшчы: 14 чалавек шпіталізаваны

Фота Shutterstock
Фота Shutterstock
14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўтобус з беларусамі трапіў у ДТЗ у польскім горадзе Жэшуў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на польскія СМІ.

Паводле ўдакладненай інфармацыі, у аўтобусе знаходзілася 47 грамадзян Беларусі, якія накіроўваліся ў Венгрыю. Шпіталізаваны 14 з іх. Іншым пасажырам, якія не пацярпелі ў выніку інцыдэнту, была аказана дапамога на месцы і прадастаўлены вопытны перакладчык.

Аварыя здарылася сёння раніцай на кальцавой развязцы, удакладняе rzeszow-news.pl. Паводле слоў відавочцаў, аўтобус праляцеў цераз сярэдзіну кальцавой развязкі, затым пераляцеў цераз агароджу і з'ехаў у поле.

На месцы здарэння працавалі пажарныя і супрацоўнікі хуткай медыцынскай дапамогі.

Паводле папярэдніх даных паліцыі, за рулём быў 34-гадовы вадзіцель аўтобуса, грамадзянін Беларусі. Не выключана, што ён мог заснуць за рулём. Супрацоўнікі паліцыі ўстанавілі, што вадзіцель-беларус, а таксама другі вадзіцель, грамадзянін Польшчы, які адпачываў у час інцыдэнту, былі цвярозыя.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі