Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 мая 2020, 09:41

Азіяцкі банк развіцця ацаніў страты сусветнай эканомікі з-за каранавіруса - да $8,8 трлн

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Страты сусветнай эканомікі з-за каранавіруса могуць скласці ад $5,8 трлн да $8,8 млрд. Такі прагноз размешчаны на сайце Азіяцкага банка развіцця (АБР), паведамляе БЕЛТА.

У параўнанні з красавіцкай ацэнкай прагноз банка пагоршыўся - раней эксперты лічылі магчымымі страты ў межах $2-4,1 трлн.

У Азіяцкім банку развіцця лічаць, што больш за ўсё пацерпіць эканоміка краін, дзе была ўспышка каранавіруса і ўводзіліся строгія абмежаванні, што выклікала рэзкае зніжэнне ўнутранага попыту. Акрамя таго, пацерпяць краіны з адкрытай эканомікай, а таксама дзяржавы, якія залежаць ад турызму.

Ключом да зніжэння эканамічных страт з'яўляецца стрымліванне пандэміі, адзначаюць эксперты, і тут важнымі элементамі з'яўляюцца дастатковае тэсціраванне, ізаляцыя, сацыяльнае дыстанцыраванне. Урады таксама павінны аказваць падтрымку сем'ям і прадпрыемствам, якія маюць у гэтым патрэбу, для змякчэння негатыўных наступстваў пандэміі.

Аналіз АБР паказвае, што меры рэагавання на пандэмію змякчаць глабальнае ўздзеянне каранавіруса на 30-40 працэнтаў, скараціўшы страты да $4,1-5,4 трлн (4,5-5,9 працэнта сусветнага ВУП).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі