12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны Судана Авад бэн Ауф узначаліць новы Ваенны пераходны савет пасля звяржэння прэзідэнта Амара аль-Башыра, паведамляе Reuters са спасылкай на суданскае дзяржаўнае тэлебачанне.
Намеснікам кіраўніка Ваеннага пераходнага савета стане начальнік штаба ўзброеных сіл краіны генерал-лейтэнант Камаль Абдул Муроф аль-Махі.
Цырымонія прысягі трансліравалася па суданскім тэлебачанні.
Армія Судана 11 красавіка аб'явіла аб адхіленні прэзідэнта Амара аль-Башыра ад улады, роспуску парламента і дзеючых органаў улады. Акрамя таго, было аб'яўлена аб прыпыненні дзеяння Канстытуцыі і ўвядзенні надзвычайнага становішча ў краіне на тры месяцы. У сваім выступленні Авад бэн Ауф заявіў, што армія бярэ ўладу пад свой кантроль на два гады.-0-