Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 верасня 2020, 18:10

Асаблівы каранцінны рэжым у Азербайджане прадоўжылі да 2 лістапада

28 верасня, Баку /БЕЛТА-АЗЕРТАДЖ/. Кабінет міністраў Азербайджана пастанавіў прадоўжыць да 2 лістапада асаблівы каранцінны рэжым у краіне. Адпаведны дакумент апублікаваны 28 верасня на сайце ўрада.

"У мэтах прадухілення распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі ў краіне і яе магчымых наступстваў прадоўжыць асаблівы каранцінны рэжым на тэрыторыі Азербайджанскай Рэспублікі да 06.00 2 лістапада 2020 года", - гаворыцца ў пастанове.

Раней тэрмін дзеяння асаблівага каранціннага рэжыму быў устаноўлены да 30 верасня.

У Азербайджане зарэгістравана звыш 40 тыс. заражаных COVID-19, з моманту ўспышкі памерлі 588 чалавек. На гэты момант праходзяць лячэнне 1748 інфіцыраваных. Усяго з пачатку эпідэміі ў краіне праведзена больш за 1,1 млн тэстаў на COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі