Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 студзеня 2020, 18:30

Арыпаў зацверджаны прэм'ер-міністрам Узбекістана

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты заканадаўчай (ніжняй) і члены сената (верхняй) палат Олій Мажліса (парламента) зацвердзілі прапанаваную прэзідэнтам кандыдатуру Абдулы Арыпава на пасаду прэм'ер-міністра Узбекістана, паведамляе УзА.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Узбекістана, кандыдатура прэм'ера вылучаецца партыяй, якая набрала найбольшую колькасць дэпутацкіх месцаў у заканадаўчай палаце парламента. Па выніках выбараў, праведзеных 22 снежня 2019 года, Ліберальна-дэмакратычная партыя атрымала 53 дэпутацкія месцы і захавала большасць у новым парламенце. Партыя зноў вылучыла на пасаду прэм'ера Абдулу Арыпава, які ўзначальваў урад краіны са снежня 2016 года.

Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў прадставіў на разгляд Олій Мажліса кандыдатуру Абдулы Арыпава. Абедзве палаты парламента адобрылі прапанову прэзідэнта і прынялі пастанову аб зацвярджэнні Абдулы Арыпава на пасаду прэм'ер-міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі