Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 мая 2021, 09:21

Аргенціна ўвядзе строгі лакдаўн да канца мая з-за другой хвалі пандэміі

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Аргенціны ўводзяць да канца мая строгія каранцінныя абмежаванні ў сувязі з пагаршэннем санітарна-эпідэмічнай сітуацыі з каранавірусам па ўсёй краіне. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на кіраўніка паўднёваамерыканскай рэспублікі Альберта Фернандэса.

Кіраўнік дзяржавы ў звароце да нацыі падкрэсліў, што краіна перажывае горшы момант з пачатку эпідэміі: "Прымаючы пад увагу, што на наступным тыдні толькі тры дні будуць рабочымі, мы зрабілі больш строгімі меры адносна перамяшчэння па ўсёй краіне. У нас цяпер самыя высокія паказчыкі захваральнасці і смяротнасці".

Як растлумачыў Альберта Фернандэс, з 22 мая да 31 мая будуць адменены ўсе вочныя адукацыйныя, сацыяльныя, рэлігійныя і спартыўныя мерапрыемствы, абмежавана работа гандлёвых прадпрыемстваў, якія не з'яўляюцца жыццёва важнымі ў большасці рэгіёнаў, дзе санітарна-эпідэмічная сітуацыя з'яўляецца крытычнай. Таксама ўводзіцца каменданцкая гадзіна.

З 31 мая па 11 чэрвеня зноў будзе дзейнічаць бягучы рэжым абмежаванняў. 14 красавіка Фернандэс аб'явіў аб увядзенні абмежаванняў у Буэнас-Айрэсе і яго прыгарадах з-за росту колькасці выпадкаў заражэння каранавірусам. З 16 красавіка ў сталічным рэгіёне забаронена свабоднае перамяшчэнне з 20.00 да 6.00, не дазваляецца правядзенне любых рэлігійных, спартыўных і культурных мерапрыемстваў у закрытых памяшканнях.

Раней з-за росту колькасці выпадкаў заражэння ўлады некаторых рэгіёнаў Аргенціны ўжо аб'явілі аб узмацненні мер каранцінных абмежаванняў. Паводле даных Міністэрства аховы здароўя Аргенціны, у краіне налічваецца каля 3,5 млн пацверджаных выпадкаў інфіцыравання, з якіх амаль 36 тыс. зафіксаваны за мінулыя суткі. За апошнія 24 гадзіны пацверджана смерць 435 пацыентаў з каранавірусам, іх агульная колькасць вырасла да 72 699.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі