Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 снежня 2021, 09:02

Амікрон-штам каранавіруса выяўлены ў 57 краінах

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амікрон-штам COVID-19 выяўлены ў 57 краінах, паведамляе ТАСС са спасылкай на штотыднёвы эпідэміялагічны бюлетэнь Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Па стане на 7 снежня амікрон-варыянт быў пацверджаны ў 57 дзяржавах. Звесткі аб яго прысутнасці паступілі з усіх шасці рэгіёнаў СААЗ.

У краінах на поўдні Афрыкі цяпер хутка расце колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам. На гэты момант прычыны такога росту спецыялістам пакуль не вядомы. Яны лічаць верагодным, што сваю ролю адыграла распаўсюджванне ў гэтым рэгіёне амікрон-штама, а таксама шырокае правядзенне тэсціравання сярод насельніцтва на кавід пасля таго, як гэты штам быў аднесены СААЗ да катэгорыі "варыянтаў, якія выклікаюць занепакоенасць" (VOC).

"Папярэднія аналізы сведчаць аб тым, што мутацыі, якія прысутнічаюць у амікрон-варыянце, могуць зніжаць нейтралізуючую актыўнасць антыцел, што прыводзіць да зніжэння аховы з боку натуральнага імунітэту", - адзначылі ў арганізацыі. Гэта можа тлумачыць, чаму названы варыянт, мяркуючы па ўсім, хутка распаўсюджваецца сярод насельніцтва з высокім імунітэтам, як гэта адбываецца ў Паўднёвай Афрыцы.

На думку экспертаў, патрэбны дадатковыя даныя, каб можна было меркаваць аб эфектыўнасці вакцын супраць амікрон-штама. "Неабходна атрымаць больш даных для ацэнкі таго, ці могуць існуючыя ў амікрон-варыянта мутацыі прыводзіць да зніжэння імуннай аховы, атрыманай ад вакцыны", - заявілі яны. Акрамя таго, патрабуецца таксама больш звестак аб эфектыўнасці вакцын, уключаючы прымяненне дадатковых доз". СААЗ прадоўжыць працаваць з партнёрамі па маніторынгу і ацэнцы гэтых даных, як толькі яны з'явяцца.

Існуюць таксама сведчанні, згодна з якімі амікрон-варыянт мае перавагі ў росце перад іншымі варыянтамі, што цыркулююць. Разам з тым экспертам пакуль не вядома, ці прыводзіць гэта да павелічэння заразнасці. Няма яснасці ў іх і адносна цяжкасці ходу хваробы пры заражэнні амікрон-штамам. Спасылаючыся на звесткі аб выяўленых у 18 краінах Еўрасаюза 212 выпадках інфіцыравання, спецыялісты адзначылі, што хвароба праходзіць асімптаматычна або лёгка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі