Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 ліпеня 2020, 15:56

Акцыі супраць закона аб каранціне і ізаляцыі прайшлі ў Бухарэсце

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Румыніі Бухарэсце некалькі соцень чалавек выйшлі вечарам 12 ліпеня на вуліцы, пратэстуючы супраць намеру ўлад зноў увесці ў краіне каранцінныя абмежаванні з-за пандэміі каранавіруса, паведамляе румынскі тэлеканал Digi 24.

Дэманстранты не выконвалі сацыяльную дыстанцыю і былі без ахоўных масак. Многія ўдзельнікі былі аштрафаваны паліцыяй за парушэнне мер па барацьбе з эпідэміяй.

Незадаволенасць пратэстантаў была выклікана тым, што ўрад планаваў аднавіць 13 ліпеня абмеркаванне законапраекта аб каранціне і ізаляцыі.

Паводле даных на 13 ліпеня, у Румыніі зарэгістравана 32 948 выпадкаў заражэння каранавірусам, памёр 1901 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі